Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна ў прыродзе і ў душэ.

Сярэдняя: 4.5 (32 галасоў)

Змяніць аддзенне для прыроды
Патрэбна ранняю вясной.
Апошнія сышліся воды
І пахне свежаю раллёй

Стаяць бярозкі прыгажуні
І ў завушніцах іх нарад
Як знатныя ў акрузе пані
Адкрылі першы прамінад.

Вярба цвіце і пахне мёдам
Навокал цёплая пара.
Вярнуцца бы дамоў, што родам
Дзе мама , сад і дзетвара.

І супакойна стане ў сэрцы
І як ў дзіцячыя гады
Душа раскрые свае дзверцы
Вясной запахне і ў нутры.

І будзе жыць вясна ў прыродзе
І ў сэрцы будзе жыць яна.
Ў памяці як паўнаводдзе
Ўзнікне вёска зноў мая .

19.02.2020г Лілія Воранава (Журавінка)