Вясна жыла у травiнцы кожнай і ў кожным дыхала лістку, і мы, забыўшы асцярожнасць, пайшлі ў вясну рука ў руку.
Глядзіць прытоена-трывожна чаромха юная ў цяжку, як мы, забыўшы асцярожнасць, ішлі ў вясну рука ў руку.