Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновае

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Нібы старонкі добрай кнігі
гартаю дні сакавіка.
Тут завірухі і адлігі,
і апантанасць жаўрука.

Душа тут рвецца паланянкай
і прагна п'е кахання хмель.
Тут пад руку сваю Вяснянку
вядзе лясною сцежкай Лель.

О пачуццё! Імкліва, плынна
кіруй мяне да тых высноў,
дзе паміраю штохвілінна
і нараджаюся ізноў!