Шчабечуць птахамі нябёсы,
Вясновы пах ляціць, імчыць.
Палёў макрозь, ды зёлак просінь
Балесна хвалямі дрыжыць...
Засумавалыя бярозы,
Праліўшы сокам свае слёзы,
Узняліся лісцем шапаціць,
Пад песню іх ўвесь лес трымціць...
І толькі неруш пукатая
Ўжо высахлых імхоў,
Здаецца да вясны скупая,
Спіць мараю зімовых халадоў...