Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновыя думкі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вясновае надвор’е – змянілася зімовым.
У маім сэрдцы - зноўку зіма.
Ні якія не ўзрушаць яго ўжо замовы,
То, што была калісьці, - таго ўжо няма.

І пажухлае лісьце зноў ганяе вецер –
Гэта восені мінулай сьлед.
У краіну шчасьця я калісьці меціў,
Ды няма ўжо шчырых тых мэт.

Затаптаўся ў брудзе, які мяне цягне
Ў патаемныы цемры абшыр.
Я пытаюся вырвацца, але вязне ў багне
Маіх думак імклівы вір.

Вакол быдла людское, і ні якае справы
Ні кому да нічога няма.
Яно стогне ад болю. Разявае халявы, -
Назіраць за ім лепей здаля.

Бо калі падыдзеш – абдадуць брудам.
І затопчуць пад п’яны свой стол.
Не ўзбудзіць іхніх душ табе нават і цудам!-
Толькі сьлёзы сьцікаюць на дол.