Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Кульбіцкі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чарговая дзяўчына
Знікае ў небыцці.
Якая прычына
Заставіла ісці?
На пошукі лепшага лёсу,
Які нясецца ў нябёсах,
Ды не спускаецца на землю,
Бо розуму я не ўнемлю.

У пошуках сапраўднага кахання
Ўсё крочу я і крочу па жыцці,
Але ні як мне не знайсці
Кахання сапраўднае дыханне.

Згасаюць ўсе мае пачуцці…
Дык можа мне ўжо не мучыць
Сваю спустэлую натуру,
Якая горшае пад час?
Ды не патрапіць б на халтуру…
Усюды добра і без нас.

Але душа ўсё прагне, прагне
Пачуцця, большага чым ёсць,
Ды апынулася ў багне…
І ўжо на сконе маладосць.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Жадаю шчасьця і ўсьмешак,
Жыцьцё каб была цэльным вершам.
Жыцьцё паўнютка красак, зёлак,
Найпрыгажэйшых тых вясёлак,
Што нашу Землю ўпрыгажаюць,
Калі дажджы ўвесь бруд смываюць.
Каб ліхалецьце ўсё і гора
Згубілісь дзесьць за дальнім морам,
І больш каб побач не ўзнікалі,
Цябе б ніколь не хвалявалі.
Каб слухалась заўжды дачушка
І несла радасьць весялушка.
Здароў’е каб не хвалявала,
Багацьце ў хаце панавала.
Найлепшым муж заўжды здаваўся,
І лёс заўжды каб усьміхаўся.
Каб была самай ты шчасцьлівай,
Каханай, любай, самай мілай.