Вясны сёлета не было…
А ты душою па-над светам
Ляціш, як ліст, у небыццё,
Дзе ёсць інакшая планета…
Дзе ёсць інакшае жыццё,
З вясною вечнай, вечным летам.
Дзе не сыходзіць хараство
З апошнім подыхам паэта.
Ляціш над безданю ў імжы,
Як ліст, што падае пад ногі,
І ў картасараўскай гульні
Інакшыя вітаюць богі…
Па-над прастораю часоў,
Ладдзямі роспачы мінулых,
У свет пакінутых бацькоў,
Ляціш бы смерць на кулі.
Табе муляе і баліць,
А што – не ведаеш, не хочаш.
Душу ўсё роўна не спыніць,
А верыць іншаму не можаш.
Мінае сутнасцяў мана,
Што было існым – спрахла.
Ляціш, бы чарку п’еш – да дна,
Са збытым горкім страхам.
…Вясны сёлета не было,
Яе, напэўна, і не будзе.
Ляціць адвечнае лісцё
Пад ногі іншым людзям…