Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вятры

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

— Дзе, вятры, вы начавалі?
— Ў конскіх грывах.

— А чаго так рана ўсталі?
— Путаў мы баімся.

— Дзе былі пасля залевы?
— Лужыны студзілі.

— А нашто страху падралі?
— Акалот калоўся.

— А куды цяпер вы нанач?
— Сад зялёны трэсці.

— Вартаўнік жа мае стрэльбу?
— Ў рулю мы пасвішчам.