Вяжа дзядзька венiкi На узмежку лета, Сонца ў памагатых – Добрая прыкмета.
На высокiм ганку Дзядзька, Як на троне – Ўсё дубцы стругае, Спавiвае промнем.
Дзе азарт – там хватка, Добрая прыемета: Ў рукi венiк возьмеш, А ён пахне летам...