Выпускны баль
Выпускніцы ўсе ў сукенках бальных,
І плывуць па школе вальса гукі.
Ноткі жалю ў словах развітальных,
Рыцарства партнёраў без прынукі.
Вось дык цуд! З дзяўчат вачэй не зводзяць,
Сталі, як прынцэсы з казак, раптам.
Няўжо з танцаў іх яны праводзяць?
З імі бавяць час у кпінах, жартах?
А дзяўчаты шчасця не хаваюць,
Звыкнуцца паспелі з роляй новай.
І на школьным балі адчуваюць,
Кожная—Наташаю Растовай.
Я вачамі адшукала сына,
Думкі-мары паплылі далёка…
Мой Максімка кружыцца з дзяўчынай
І смяюцца ямачкі на шчоках.
2003 г.