Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Высокае неба ідэала

Сярэдняя: 4.5 (41 голас)
Высокае неба ідэала!
Мая душа чалавечая спала,
вякамі спала да той пары,
пакуль не ўбачыў цябе ўгары,
пакуль нада мною ты не заззяла, —
высокае неба ідэала!
Калі адкрыў я цябе аднойчы,
убачыў сябе з тваёй вышыні, —
сталі іншымі мае ночы,
сталі іншымі мае дні.
Ты новым сэнсам іх асвятляла,
высокае неба ідэала!
Ты мне дало другое дыханне,
дало мне дарогу і сяброў.
I толькі так, як хвалюе каханне,
ты хвалявала маю кроў.
Ты мяне вабіла і звала,
высокае неба ідэала.
Хмурэў —
                   ты ўсмешку мне вяртала.
Звярэў —
                  ты мудрасць мне вяртала,
Хварэў —
                  ты сілы мне вяртала.
Старэў —
                  ты свежасць мне вяртала, —
высокае неба ідэала!
Ты мяне вабіла і звала.
Парой здавалася явай такой,
да якой падаць рукой, —
высокае неба ідэала.
Руку цягнуў я да цябе,
як цягнуць рукі у мальбе,
але рукі той было мала,
высокае неба ідэала.
Відаць, кароткаю рукой
быў ад прыроды я надзелены,
і траціў часам я надзеі,
і траціў часам я спакой.
Ды зноў мяне ты уздымала,
высокае неба ідэала.
Зноў уздымала і вяло, 
зноў хвалявала, бунтавала,
давала сілы і святло,
усяму нізкаму назло, —
высокае неба ідэала.
Ты шмат ахвяраў патрабавала.
Калі я падаў у барацьбе,
я ў зрэнках адбіваў цябе.
I ты ў халодных зрэнках ззяла,
высокае неба ідэала.


Вельмі прыгожы верш!!!

Вельмі прыгожы верш!!!