" Вытокі"
  Да роднай хаты ,да вытокаў
  Сівым вяртаюся здалеку
  Хутчэй дамоў душа імкнецца
  А сэрца бьецца,на волю рвецца
  Як быццам к любай на спатканне
  Да свайго першага кахання
  Хутчэй да матчына парога
  Яшчэ крыху,яшчэ німнога..
  І вось знаемыя мясьціны ..
  Калі здараліся гадзіны
  Было мне цяжка ,успамінаў
  Свае маленства і юнацтва
  Той успамін мне сіл даваў
  Здыму абутак і адразу
  Адчую чуць гарачы пыл
  Згадаю "Новую зямлю"
  "Мой родны кут,як ты мне міл"
   Звярну на поле дзе пшаніца
   Пераплялася з васількамі
   І дзе прырода-чараўніца
   Рамонкі кінула радкамі
   Калоссе гнецца да зямлі
   Паветра просіць-праглыні!
   І па узмежку,па траве
   Дзе у перамежку груша,сліва
   Мне вецер зноўку прынясе
   Пах яблык"Белага наліву"
   І зноў нахлынуць успаміны
   Я на зямлі сваей радзімы !
   Вось толькі сэрца зашчаміла
   Хоць не пустуе наша хата
  Мяне не стрэнуць мама,тата
  І смутак душу агарне
  І радасьць першая міне
  Аднак я дома,дачакаўся
  Дагнаў дзяцінства,доўга гнаўся
  Адкрыю браму у двор зайду
  Свае маленства абдыму...