Вызваліцелі Ліды
У памяць аб вызваленні горада ад фашыстаў 8 ліпеня 1944 года
Не зімою коўзкаю
ў бой ідуць – у ліпені
войскі Аслікоўскага,
Ліды вызваліцелі.
Конная дывізія
з поўначы ўрываецца:
“З-за таго што ў Лідзе я,
акупанты лаюцца”.
Воіны Калюжнага
з поўдня падыходзілі –
час удару дружнага
прабівалі ходзікі.
Полк Шаўчэнкі ўсходняю
часткай авалодвае –
сцяг-арол, паходняю
рдзеецца крыло тваё!
Гора, гора, гора вам,
акупанты лютыя:
чырвань-сцяг над горадам,
а Масква салют дае!
Мноствам дай гарматавым
залп пад небам ліпеньскім:
«Гора, акупанты, вам!
Слава вызваліцелям!!!”