Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

X

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Дзьве рэчаіснасьці:
дзеда – “кавалак, любімы, нікому цябе не аддам”
І юнака – да Афінаў і “бомбы” – у небе Радзімы.
ТЭРОР – ДЭАНОН.
ДЫКТАТУРА І ТРОН.
ХТО СУПРАЦЬ – БУДЗЕ ГАМОН.
Вязьні… Ахвяры… Канец РЭВАЛЮЦЫІ.
Дзедава перамагла ЭВАЛЮЦЫЯ.
Цуд не адбыўся ізноў –
Сіла стаптала Надзею і Веру, Любоў.
Марыянэтка Юнак, нібы прывід;
наймітам клічуць, нарцысам;
кажуць, ён сродак і трыгер.
Сцэна чакала героя –
весьці любыя “размовы”.
Рупар пратэста ў палоне
стаўся званочкам бяз волі?!
Белае зробіцца чорным
(будзе вядомы квадрат),
чорнае – белым наўрад.
Тут і цяпер твая SПРAVA –
Выбар жыцьця як падстава.
Аўтара погляд, які пабываў
сам па абодва бакі барыкад.
Мова варожасьці пад забаронай,
а прапаганда адкрытая
на асаблівым кантролі.
Будуць інсайды і нат эксклюзыў!
Гэта пляцоўка свабодная
для дыялёгаў “паміж”…
Незразумела: пад арыштам быў…
Воля… ці ў мэдыя ёсьць кіраўнік?!
Сьвята Адзінства…
–Нас уратуе АМНІСТЫЯ?!
Мы даравацьмем адно аднаму!..
–Не! Пакаяньне ва ўсіх так бы мовіць “грахах”.
Каб чалавека зламаць…
Перш чым ПАМІЛАВАЦЬ…
–Страх?
–Дзеда загад: тут усіх паяднаць!
Сьвята Адзінства адзначаць
“ябацькі”… А што “змагары”?
ХТО ПЕРАГОРНЕ СТАРОНКУ?!