Хлопчык у неба ўзіраецца.
Вабіць бязьмежны блакіт.
Ясныя, чыстыя колеры –
Гэткіх няма больш нідзе!
Юнак усё паліць нэрвова.
Прызнаньне памылак, “віноўнік”.
Жыцьцё пачынаецца зноў! –
То бок існаваньне ці бой?
Ударыць па твары нагой
Таго, хто быў зьбіты…
Запляміць, прынізіць,
У пастку загнаць…
Хлопчык у неба пытаецца:
Дзе ты, мой князь, адкажы!
Нам дапамога патрэбна.
Чуеш?! Сьпяшайся! Хутчэй!!!
Ты ведаў, што дзеіць няволя:
Гатовы памерці і кат
Змагаюцца тут да апошняга…
Юнак, ты чаму замаўчаў?!
Героямі не нараджаюцца.
Абраных ахоўвае час.
Як зоркі на небе,
Яны пазначаюць шлях.
Маці прытуліць, а бацькі няма…
Дрот, канваір і сьцяна.
Што патлумачыць малому?
Вернецца тата дадому?!
Неба захмарыла.
Ты раззлавалася?!
Цемра. Грукоча, шугае маланкі пярун.
Ціха галосяць дажджынкі,
Кацяцца з вочак сьлязінкі.