МАНАЛОГ
Я — не магільны спрат,
Каб засціць вечны покліч.
Я — не наўмыснік страт,
Каб косці здрады моклі
Пад сонечным дажджом
Жыцця. Я — засцярога,
Што крыўдзіцца быццём
Недаравальна многа.
Я — набыццё цыкут,
Будзённых німфаў вязень.
Я зараз побач, тут —
Юдолі вольны блазен,
Я шэрасцю прапах.
Я — цішыні нячысцік.
Я — страх,
Я — крах,
узмах,
Што Вераю вячысты.
Я — голас пачуцця.
Я — колас сярод жыта.
Панадлівы прасцяг,
Няўрымслівае сіта.