Я — адарваны мокры ліст з галіны,
Халодны дождж мой кат і мой сябрук,
Маё адзенне — туманоў хусціны,
Моё лёс – бязлітасных абцасаў гук.
Мяне таптаць і нішчыць можна смела
Асфальту вязень — непатрэбны ліст,
Мяне тапталі — не балела
І толькі дождж, нібыта кулі свіст.
Калі вялізнай смертаноснай глыбай
Сусвет расцісне пані Мітусня
Што ліст?! Садраны ён далоў з галіны...
Такі ж удзельнік смерці ды гнільля...
У каляровым, ашалелым віры,
Каму прыйсціся можа ў галаву —
Што топча ён у гэтым шэрым жвіры,
Што мроіцца апаламу лісту?
Мне надакучыла так быць каханкам
Зямных праблем і страхаў — Мітусні.
І толькі ўночы — звечару да ранку —
Са мною сон, дзе толькі я і ты...