Я не сягаю ў глыбіню, Гляджу ў сябе і наваколле, Не парушаю цішыню, А вэрхал не люблю, тым болей.
Я па натуры – аптыміст, З налётам лёгкім песімізму, І па жыцці – мінімаліст, Былы прыхільнік альтруізму.