* * *
я акрыяў уначы
пасярод цёмнага лесу
між кашлатых ялін
колькі гадоў я быў непрытомны
не помню
толькі розум ледзь чутна шаптаў
не засні
не заснуць
не сканаць
не скарыцца
гэтым чорным ялінам
і не спарахнець
і з ігліцай на доле
не зліцца
дачакацца світанку
недзе там
зусім блізка
звярыныя тропы
шлях дадому