Я беларус –
да глыбіні душы
і звонку!
Я беларус,
Шаную мову, род
і любую старонку.
Я беларус,
я патрыёт –
вось так і запішы!
Пра нас
гавораць людзі “бульбашы” –
Яны ад ісціны
далёка не сышлі,
прыкмету вызначылі тонка:
Калісь мы бульбачкай сваёй
кармілі ўсю
Савецкую старонку.
Я беларус –
і маю гонар свой!
Я беларус –
да глыбіні душы
і звонку!