Я губляю пачуццё быцця.
Трачу адчуванне цела й духа...
Бездапаможная, нібы дзіця,
Я уся – агонь, і боль, і скруха.
І гару, і стыну прад табой.
Толькі сэрца – злоўленая чайка –
Б’ецца-рвецца ў споведзі жывой
Так бездапаможна і адчайна.
Міг растаў – і шчасце праміне.
Буду зноў маліцца ў чаканні:
Ці анёл мой прыйдзе да мяне –
Прывід ці дакор майго кахання.