Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я і ты

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)

Я плёскалася ў моры дэкадансу
і слотай высцілала берагі.
А ты спяваў пад вокнамі рамансы
і танчыў па-над прорвай ад тугі.

Агонь з вадою маюць падабенства.
З прасторай назаўжды з’яднаны час.
Сусветам авалодала шаленства
і сімвалам сваім зрабіла нас.

Калі ж згарэла зорка залатая,
нанова з д’яблам пасварыўся бог.
І зараз я над безданню спяваю,
а ты з марской вады гатуеш грог.