Я і ты, быццам зоркі на небе -
толькі разам і толькі стагоддзі.
Я і ты, дзве макулінкі ў хлебе,
Дзве адзінкі ва ўсім асяроддзі.
Кожны дзень пра цябе мае думкі,
Што жывуць у квітнеючых марах.
Ты разбіла душы шэры камень,
Зараз ты - маё сонейка ў хмарах.
Ты мне шанец другі падарыла,
Асвяціла жыцця майго мэту.
Стала музай адзінай, надзейнай,
Падарункам найлепшым паэту.
Я жадаю з табою быць побач,
Пераадолець усе недаверы,
Каб з табой назаўсёды застацца,
Адчыніць да твайго сэрца дзверы.