Адзіная зорка у небе гарыць,
З кім можна з адкрытай душой гаварыць.
Цябе я з маленства начамі шукаў,
Табе спавядаўся, калі сустракаў.
Ты ведала думы мае і сакрэты,
Я быў да світання табою сагрэты.
Табе я даверыў таемныя мары,
А ты нечакана знікала за хмары,
Ты зноў узыходзіла на небасхіле,
Хоць часта ў касмічным гублялася пыле.
Адна ты заўсёды свяціла ў жыцці.
Цяпер на змярканні другому свяці.
Як толькі прыстану ў нялёгкай хадзе
Спытаю:
— А як ты завешся?
— Надзея.