Я іду пілігрымам
Я іду пілігрымам
Па жыццёвых дарогах,
Не хаваюсь за грымам
Ад людзей і ад Бога.
На пагорку высокім
На хвілінку спынюся,
Хатцы мілай бацькоўскай
да зямлі пакланюся…
Аддыхну ў дуброве,
Да зямлі прытулюся,
І вадзіцы свянцонай
Я з крынічкі нап’юся.
Я іду пілігрымам
Па крутой пуцявіне,
Хтосьці кветку працягне,
Хтосьці словам злым кіне.
Я іду пілігрымам
Небам шлях мой машчоны…
Для кагосьці я грэшнік,
Для другіх -- бласлаўлёны.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская