ххх
Светлай памяці маці Анастасіі Маркаўны
Я імкнуся сваё дачыненне
да Высокага духу знайсці.
Божа, дай да Твайго ўзвышэння
даляцець мне… Дайсці… Дапаўзці…
Ля вытокаў прасветлай крыніцы
Твая міласць хай не міне,
і на золку на самым прысніцца,
што прыкмеціў Ты, Божа, мяне.
Што адзначыў ў натоўпе вірлівым
мой самотны, разгублены твар…
Што судзіў, як заўжды, справядліва,
калі траціў дарэмна Твой дар…