Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я люблю гэта поле сырое...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я люблю гэта поле сырое,
Я люблю гэты луг і бор.
Я люблю шнары з сэрца, былое,
І той месяц, які сышоў з гор.

І той двор, які тоне ў квятах,
Дзе мой сум жыве з дня ў дзень.
Дзе і гора, і радасць, і свята,
Дзе сыходзіць з мяне хутка дрэнь.

Патаемнае, ціхае лета,
Тут яно для мяне ізноў,
Адчыняе зоркі, сусветы
З-пад зялёных яблынь галоў.

І ў жніўні да болю гараць
У небасхіле пякучыя зоркі…
Пахне яблыкам, хлебам мая сенажаць
У паветры лунаюць павуцінкі-аборкі.

А пад вечар п’янею ад водару,
Ночы жнівеньскай і цішыні.
Я жыву тут, як зорка ў небе,
Што плыве ў цемнаце вышыні.