Я малым казку чуў ад сябра
I паверыў я казцы той -
Прамянямі, што б’юць з-за хмараў
Размаўляе Гасподзь з зямлёй
А калі назіраў вясёлку
Дзетвары збягаўся натоўп
Хоць тады не вучылі ў школках
Пра славуты мы той патоп
Але нешта ў душы жывое
Міма ўсіх цемрашалаў нам
Паказала ў жыцці святое
Каб мы Бога маглі пазнаць
Вось і зараз, калі я знову
Бачу сонца прамень з-за хмар
Разумею я Бога мову
Бо другой на зямлі няма