Я на вуліцы Кірылы і Мяфодзія
Яна вельмі мне прыйшлася да душы
Тут адчуў я так выразна, што стагоддзі
Трэба усім нам час ад часу варушыць
Трэба ўсім імкнуцца глянуць у мінулае
У вакенцы ў старых мурох зазірнуць
Што мінула – сэрца закранула мне
А мне ваша трэба закрануць
Мне так ўтульна ў гэтых перавулачках
Бо яны – з далекіх маіх сноў
Я не маю лепшага прытулачка
I таму прыходжу сюды зноў
Што ж так сэрца мае цешыць і усцешвае
Дзе ні гляну – бачу прыгажосць
Я іду уніз да рэчкі сцежкаю
Гаспадар так ходзіць, а не госць
У Верхні горад сэрца закахалася
Закахалась моцна ў стары Менск
У самаго сябе яно спыталася –
Не, нішто не трэба узамен