Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не баяўся, браце, сцюжы...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я не баяўся, браце, сцюжы,
Але ўцякаў ад мітусні,
Калі зайшоў к табе, мой дружа,
Паціху дзверы расчыніў.

Мне, ведай, трохі стала цяжка
Быць сярод злыдняў аднаму.
Не пагарджай маёй сярмяжкай,
Дай цябе, дружа, абніму.

За дарагімі берагамі
Ёсць маладосць і наш баркас...
Ну вось... Ізноў ты з пірагамі...
Ізноў гасціннасць на паказ...