Я не магу не сніцца Вам,
Калі іду ў начное поле,
Дзе лёс глядзіць вачыма болю...
Я не магу не сніцца Вам.
He разбуджу, не патрывожу —
У час няўмольных зорных драм
Саснюся ціхім бэзам Вам...
He разбуджу, не патрывожу.
I будзе ластаўка спяваць
Аб невяртанні і вяртанні.
Сплыве туман, і сонца ўстане.
Так, будзе ластаўка спяваць.
Той сон згадайце на світанні.
Нялёгка вобраз узнавіць,
Ірвецца памяць, быццам ніць...
Той сон згадайце на світанні.
Я не магу не сніцца Вам.
Мой боль навек неадбалелы.
Расстайны май — як вэлюм белы...
Я не магу не сніцца Вам.
Так прыгожа i ... балюча...
Так прыгожа i ... балюча...