Я не пярэчу
ты бачыў многа:
усход і захад сонца
і ідэальнае хараство бясконца.
Кранаў ты рукою
гісторыю спрад тысячы гадоў.
Твой шлях вадзіў цябе
і праз каменныя пустыні
і праз палацы ўладароў
магутных
і менш вядомых свету.
Ты бачыў узлёты іх, упадкі
застылыя ў разьбах, карцінах
славутых сёння.
Аднак
аднак ты бачыў так нямнога.
He бачыў ты
с л я з ы...