Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...я не спрачаюся з лёсам...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

я не спрачаюся з лёсам
як не спрачаюся з плёсам
сонечных вёслаў
якія бязмежжа
пераўтвараюць
ў памежжа
просіні з плямаю бруду
усмешлівых Юдаў
сустрэчных алешын у
пустазелле
у ад Палыну пахмелле
дзе на сонца арэлях
гайдюцца быццам анёлы,
гайдаюцца чэрці як быццам
і травеньскім росквітам
сьніцца
ці кветка, а можа сініца –
магчыма, якая крыніца
з часоў Рагвалода й Рагнеды
з эпохаў мелодыі стрэлаў,
забралаў, мяэчэй састарэлых
але неўміручых і вечных,
але неспадзеўна паплечных,
як побач кіруючы думкай
у бясконца-шпаркіх варунках
лёс усміхнецца спачатку
каб потым хмарнаю зграяй
азёрнае неба
запэцкаць
забруджанай глебай
я не спрачаюся з лёсам
жыццё апранаю
ў тое што
ёсць
і тое што
маю.