Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я пачынаю раніцу з усмешкі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я пачынаю раніцу з усмешкі –
Хай усміхнецца неба мне ў адказ.
Увесь свет - такі чароўны і бязмежны...
Мне ўсміхнецца ў жыцці яшчэ не раз.

Я пачынаю раніцу з натхнення
З дзівосных словаў вечнай цішыні.
З аковаў сну нялёгкага збавення,
З глыточку непаўторнай цеплыні.

Я пачынаю раніцу з малітвы,
З анеламі гаворку я вяду.
Лаўлю ледзь чутныя нябачаныя рытмы
І п'ю чысцюткую крынічную ваду.

Я пачынаю раніцу з радочка,
Са словаў вечных тонкае душы.
За промнем сонечным імкнуся ціха крочыць,
І шчасце вечнае баюся варушыць.

Я пачынаю раніцу з размовы,
Размовы з сонцам, з ветрыкам лясным.
З вытокаў, каранёў, сваёй асновы...
Я пачынаю раніцу з вясны....