Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я паеду на Радзіму...

Сярэдняя: 4.5 (44 галасоў)

Я паеду на радзіму…
Да дзіцячага двара…
Край кахАны, край ДашкОўскі…
Падзялюсь з ім, што збылОся…
Дзесьці там, пад небам сінім,
каля дуба, ля Дняпра,
на адхонах прыдняпрОўскіх –
там дзяцінства засталОся…

Я паеду на радзіму…
ДачакАюсь тут я лета,
летняй, рАнішняй расы…
Анікому не дастУпен…
Тут я свой, я не чужак тут…
Скіну з ног я сандалЕты,
і пайду, пайду басЫ…
І запырскаюць з-пад стУпняў,
між травінак, лягушаты…

Я паеду на радзіму…
Там нахлынуць успаміны…
Я вярнусь ў дзяцінства Час…
І пайду знаёмай сцежкай,
ўсё навокал тут мне звычна…
Край ДашкОўскі, край мой мілы…
Ты мне даў жыццЯ запас,
і паводзін незалежнасць,
і жывой вады з крынічак…
*+*
…уначы 24 мая 2013г.
**( радзіма – родина; кахАны – любимый; ДашкОўка – село моего детства;
дзесьці – где-то; на адхонах – на откосах; дачакАюсь – дождусь;
рАнішняй – утренней; сцежка – тропинка; навокал – вокруг;
паводзін незалежнасць – независимость поведения; крынічка – родничок).