Я пакуру з табою,
Брат.
Ты мне даўно
Глыбока верыш.
Гады былыя
Не сабраць.
Не вернеш.
Жыву – Сізіф.
Уверх качу
Свой быт благі.
Гара крутая.
Пакінуць гэты дзень хачу,
Узважыць заўтрашні
Жадаю.
Паверыш, брат,
Мне сніцца рай.
Не абласны
І не раённы.
А рай, калі
Наш родны край
Не будзе простаю
Раёўняй…
Вось нашы рукі сапраўды
Мацнеюць з іншымі
У справах,
І бачу:
Знішчаны брады
Для ўсіх шырокай
Пераправай…
Вунь крывадушнасці лязо
Ляжыць іржавае ў музеі.
І мы
Не вузкай паласой
Ідзём у поле
Праўду сеяць…
Павыбівалі людзі з душ
Прамоў
Глухое канапацце.
І раптам бачна за вярсту,
Хто кум,
Хто сват,
Хто родны бацька…
Я пакуру з табою,
Брат.
Ты паглядзі
Хоць вока краем:
Няўжо у свеце
Столькіх праўд
Сумленне ўсіх
Не дакарае?..