Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я паўдня вандраваў па Віцебску

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я паўдня вандраваў па Віцебску
Па завулках крывых яго
Я аўтограф нагам выціснуў
I пакінуў сярод снягоў

Я уверх ўсё імкнуўся з рызыкай
Паслізнуцца каля сцяны
Каб убачыць, што там адкрыецца
Мне з крутых берагоў Дзвіны

Дрэвы чорныя, сходы вузкія
Уніз да рэчкі мяне вялі
Косткі рускія і французкія
Свой спакой тут даўно знайшлі

Двухгаловы арол імперыі
Свае крылы над імі ўзняу
Ну а потым паплечнік Берыі
Тут бадай не адзін стаяў

Нездарма, бо мейсца прывабнае
Я казаў самаму сабе
У палацы былым губернатара
Зараз месціцца КДБ

Усё далей я ішоў, усё крочыў я
А затым – зупыніўся, як ўсе
Як з’явіўся знянацку на вочы мне
Знакаміты Шагала музей

Ён на момант той быу зачынены
Хіба гэтага я хацеў?
На хвіліну тут час быу спынены
Быццам сам я па небу ляцеў

I ў цудоўнай царкве Благавешчання
Што сама па сабе – хараство
Зноў анёлам было абвешчана
Што адбудзецца Ражджаство