Я пішу беларускія вершы
Бо расейцам я так і не стаў
Я не буду другім – толькі першым
Уздымусь я на наш п’едэстал
Я пяю беларускія песні
Хоць чуваць іх радзей і радзей
Хоць у хаце маёй крыху цесна
Я люблю беларускіх людзей
Я люблю беларускіх бабулек
Бо ад іх можна мову пачуць
Я ня ведаю, што з намі будзе
Як яны ўсе ад нас адыдуць
А найбольш я люблю незалежнасць
Веру – гэта нядоля міне …
А ці хутка – ад ўсіх нас залежыць
Гэта значыць - і ад мяне!