Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я пішу гэта той...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Я пішу гэта той, якую я зусім не ведаю. Той, чый абрыс я бачыў адно толькі ў снах і на фота. Той, якая застаецца загадкавай і невядомай, Чый голас я мару пачуць, Нібы той небарака, што заблукаў у лясной глушы. Калісьці ты сказала што не любіш вершы. Я і сам іх не люблю, Але нічога не магу з сабой зрабіць, Бо толькі такім сродкам паказваю свае пачуцці, памкненні і боль. Насамрэч ўсё проста. Гэты свет заўсёды быў такім, Аднак людзі ўвесь час прабуюць паказваць яго нейкім складаным. І у іх,дарэчы, гэта некепска атрымліваецца. Кожны крок, што ты робіш- Гэта толькі твой крок, твая дарога. Ты сама выбіраеш куды пайсці, І ніхто не мае права кранаць цябе у гэтую хвілю. Ніхто... акрамя тых каму ты не абыякава. Як жа абсурдна гэта гучыць з маіх вуснаў... Я не знаю чаго ты баішся, аб чым марыш і куды ідзеш, І хай табе не патрэбна дапамога, Але мне так хацелася памагчы... У гэтую цёмную ноч Ты даўно ужо мірна спіш У сваім ўтульным ложку, А ранкам будзеш чытаць мае начные і доўгія глупствы, І калісьці табе гэта надакучыць, Безумоўна надакучыць, Але боязь не ў тым. Насамрэч я баюся толькі аднаго- Назаўсёды згубіць той час, Які я мог правесці побач з табою... Nike Fashion