Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я помню ўсё.

Сярэдняя: 3.7 (13 галасоў)

Я помню ўсё.

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
І што юнацства як уздых,
І маладосьць быццам лісьцё…

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
А дні маланкамі ляцяць…
І іх ступу, і пошуг іх -
Не супыніць, суняць, стрымаць…

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
І што здабыў, і што спасьціг -
Хай доўжыць плыннае жыцьцё.
-05.02.17.