Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я прабачэння не прашу

Яшчэ не ацэнена

Я прабачэння не прашу
За тое,што жыву на свеце.
Як дзіўны скарб, у душы нашу
Я мару, што мне сонцам свеціць.

За тое, што смяюся я,
Я не прашу мяне прабачыць...
З нябёсаў зорачка мая
Са мной удвух смяецца,плача.

За тое, што ў душы маёй
Гарыць маленечкі агеньчык,
Трымае цеплыню ў ёй
І раны ледзь заўважна лечыць.

За тое, што маёй рукой
Анёл з-за воблакаў кіруе,
Жыццёвы шлях выводзіць мой,
Маю сцяжыначку малюе.

За тое, што ў светлы дзень
Я маю права ўсміхацца.
Тут дзесьці побач шчасця цень -
Мой верны сябра і дарадца.

За тое,што яшчэ хаджу
Па гэтай казачнай планеце...
Я прабачэння не прашу
За тое, што жыву на свеце.