Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я прачнуся...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я прачнуся – і гляну ў аконца,
Усміхнуся руплівым шпакам,
Травам росным,высокаму сонцу,
Неба сіні ды зорным шляхам,
Воднай гладзі і лісцям на дрэвах,
Далягляду за ціхай ракой…
А мне ж болей нічога не трэба:
Побач – ты,і у свеце – спакой.