Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я прагну дакрануцца думкаю

Яшчэ не ацэнена

Я прагну дакрануцца думкаю
Да светлых сонцаў душы,
Ля дзвярэй стаю і стукаю.
Хутка пачатак Імшы.

Ты мое сонца туманаў.
Ты мая радасць дня
У часе, дзе няма падману,
Скончана Богам вайна.

Сум адзіноты трывае,
Сум журботны маўчыць.
Ты бачыш зноў брамы раю,
Сэрца маё крычыць.

Дзе ты, самота дыхання?
Дзе ты, канец у начы.
Прагнае думкі чаканне,
Няісны душы спачын.

Я прагну шукаць істотна.
Я прагну трываць святло.
А потым? Што будзе потым?
Адчуй дабрыні цяпло.

Здранцвелае сонцастаянне.
Забытая мара жытла.
Быць з Табой думка прагне.
Дзе Ты і як Ты жыла?

Дзе ты, ах дзе Ты?Глыбока
Вочы твае гараць.
Прагну ізноў вініграднага соку,
Каб шчасце з сабою трымаць.