Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Тамашэвіч

h

Яшчэ не ацэнена

25.08.2024 Нядзеля
Пане, я ў лучнасці з Табою.
Пане, я кахаю Цябе.
Сэрца пранізана самотай і болем.
Я знітаваная ў дзён барацьбе.

Сумны ружанец, адвечны і цудны.
Сумная повязь журлівых часоў.
Вымый мяне ад гвалтоўнага бруду.
Каменнем змерай жоўты пясок.

Светлая радасць дыхання з Табою.
Светлае шчасце самоты й тугі.
Ты, Пане, святасць з пяшчотай і болем.
Ты адплаціў за самоту й даўгі.

Пане, я ў лучнасці з Ружанцам і Крыжам.
Пане, Ты ў сэрцы жывы і святы.
Ты маёй думкі аснова і стрыжань.
Пан мой, надзея мая – гэта Ты.



Яшчэ не ацэнена

Вось смутак зменіцца на радасць.
На душы Вашыя сыйдзе супакой.
Я веру, што жыццё не марнасць.
Я веру, перамогшы боль..

Вось цішыня і вось гаворка.
Вось дабрыня тваёй рукі.
Мне стала соладка і горка.
Яас пераменлівы такі.

Я веру хутка стане неба,
І зоры ціха замігцяць.
Чырвонай стане з сонца глеба.
Мне думкі чырванню баляць.

Вось смутак зменіцца на радасць.
Вось Ты прыйдзеш да сэрца зноў.
Я веру ў ісціну і вартасць.
Я разумею шчырасць слоў.

Ты майго сэрца жывая адданасць.
Ты маіх думак святы далягляд.
Ты мая радасць, нябёсаў трываласць.
Ты жыць без вайны сусвету загад.

Ты маё шчасце. Ты мая доля.
Ты найяснейшы любові пагляд.
Светлая Шчырая. Добрая воля,
Нябёсаў шчымлівасць і добры пагляд.



Яшчэ не ацэнена

Гефсіманія – сад аліўны.
Кроплі пота крывавыя.
Мы з Табою быць разам павінны.
Твая кветка жыцця не марная.

Ты паэт у абдоймах сусвету.
Я Твой ціхі журботны анёл.
Тваё Сэрца Галгофай сагрэта.
Твае вочы – зораў лён.

О, каханне маё і нястача.
Я прыношу Табе супакой.
Маё сэрца ад радасці плача.
Зоры ззяюць расою наўкол.

На пялёстках маіх рубіны –
Гэта Кроў Тваіх светлых дум.
Я з Табою памерці павінна.
Выбач мне маіх словаў сум.

Гефсіманія – смутак і праца,
Час для шчырых і светлых начэй.
Ты жыцця майго лепшы дарадца.
Тваё Сэрца пярыны мякчэй.

Пацалунак атрутны сяброўства
Я трываю разам з Табой.
Не кахаць, не любіць вельмі проста.
Адчуваю Твой, Пане, я боль.

Гэта Кроў адзіноты пачуцця.
Ты нявінны душою сваёй.
Ты вясны жывое сугучча.
Я так прагну быць кветкай Тваёй.

Пацалуй Душою пялёсткі.
Дай мне крылы да Неба ўзляцець.
Гэты шлях на Галгофу няпросты.
Дай мне радасць у Сэрцы мець.

Гэта горыч мая і нястача.
Зразумей пацалунак Душы.
Хто прадаў Цябе, той не бачыў
Сваё сэрца з нябёсаў вышынь.

Гефсіманія – шлях Твой журботны.
Келіх праўды выпіць да дна.
Ты амыў мае раны потам.
Ты прыйшоў. Я была адна.

Ратаванне. Жывое збавенне.
Твой святы і пачэсны шлях.
О. паэт, я Тваё натхненне.
Ружы сумнай я боскі прах.

Ля Крыжа стаю ціха, Каханне.
Я ўміраю разам з Табой.
Ты святой малітвы дыханне.
Ты і радасць прымі, і боль.

Дзе ты, неба жывое трыванне?
Дзе ты, існасць маёй Душы?
Я кранаю пялёсткі ў чаканні.
Ты прыйшла ізноў да Імшы.

Я вішу на Крыжы і веру
Ў светлы попел Твайго іства.
Дай мне аркуш жывы паперы,
Каб саткаць дабрыню хараства.

Адчуваеш мяне сваім сэрцам.
Разумееш самоту і боль.
Я так прагну табою сагрэцца.
Я Твая ў рубінах соль.



Яшчэ не ацэнена

** *
Крыж – гэта радасць кахання.
Крыж – гэта шчасце душы.
Крыж – святасць першага сэрца кранання.
Крыж – гэта шчасце святой Імшы.

Крыж – гэта ты ў сутоннях спавітага сонца.
Крыж – гэта я ў нябес сіняве.
Ты вялікі Хрыстос, Божа моцны.
У Табе мая прага вышынь ажыве.

Дзе ты есць? Я шукаю нядолі.
Дзе ты есць? Я шукаю журбу.
Мае сэрца прагу нябесаў спатоліць.
Я шукаю Цябе менавіта таму.