Я праходжу ля парка Горкага
Там вароны кладуцца спаць
Свае дзюбы у гнёзда уторкваюць
Каб знянацку ўначы не ўпасць
Я іду ля вячэрней Свіслачы
У вірах белай пены шмат
Не ахвяры хачу, а міласці
Ды чакаю яе дарма
Што ж тут робіцца ў родным горадзе?
Што змянілась з юнацтва тут?
Хто мне скажа, чаму у моладзі
След на тварах відаць ад пакут?
Чысціня і парадак на вуліцах
Людзі ў форме усё мятуць
Ды душою амаль паснулі ўсе
Толькі дрэвы уверх растуць
Не, не чую я слова роднага
Нібы ўдзень, ачмурэлы, сплю
Дык з якога, скажы, народу я
Дзе знайсці мне сваю зямлю?