Я прыйду на зары
Нечакана і ціха
I знаёмую клямку
Нясмела крану...
На буслянцы прачнецца
Старая бусліха
I разбудзіць вясну.
Я прыйду на зары,
Калі коні на лузе
У расяныя ўзоры
Сплятаюць сляды...
Калі зноў заклякоча кавадла,
Як бусел,
Калі выдыхне комін
Аладкавы дым.
Я прыйду на зары,
I зайду я не ў хату —
Падымуся ў маленства,
У песні яго...
Як на самае лепшае
Матчына свята,
Скача ў печы засмяглай
Шчаслівы агонь.
Вельмі цёпла. З глыбіні душы.
Вельмі цёпла. З глыбіні душы.
ЦУДОЎНА!!!
цудоўна!!!