Я прыйшоў да цябе на хаўтуры,
Ты сканала, маё каханне.
Ты прайграла ў першым туры,
ты не дажыло да світання.
На руках цябе нёс здранцвелых,
усё прасіў пацярпі трышку...
А цяпер пясок сыплю белы
На тваёй дамавіны крышку.
Стук пяску. Ты ўжо не ўваскрэснеш.
Ты зусім не мая - чужая,
і няма паратунку, хоць трэсні.
Ды адно толькі ледзь суцяшае:
Кожны дзень ты дарыла надзею,
у цемры сонечным светам было,
і няхай цяпер веюць завеі,
але ты ў маім сэрцы жыло.
Я ўдзячны табе за эмоцыі,
боль і радасць, перажыванні...
Было хмельнае, шчырае, моцнае,
сэнс дарыла майму існаванню.
9 дзён, 40 дзён і угодкі -
стол накрыю і вып'ю да дна.
Аб табе памяць змыю горкім -
і палёгку няхай дасць вясна.
(2015)