Я прымаю цябе, жыццё, Неспакойным і ціхім зусім, Цвёрдым, нібы стальное ліццё, I празрыстым, як верасня дым. Для мяне ты не дзённы госць, Я цябе несканчоным лічу I прымаю — якое ёсць, Каб аддаць — якое хачу.