Калі-небудзь я скіну свой полаг
Пасля радасці або бяды,
і з душы я дастану асколак
Не гнілой халоднай слюды ...
Я вішнёвай раскрыюся кветкай,
Голай істай вясновых галін,
Я пазбаўлю сябе ўяўнай клеткі
і закрэслю свой стары ўспамін…
Адпушчу пералётных крыўд зграю,
Разаб'ю шкло мінулых гадоў,
Калі раптам мяне не стрымае
Хваля светлых тваіх валасоў.
12.12.2011