Сядзеў я з вудай ля ракі
На бугры крутым,пясчаным.
Са мною побач чудакі
Сяделі з вудамі таксама.
Сядзелі доўга,да цямна,
Але нічога не клявала.
-Напэўна,рыбкі тут няма.-
Рыбачка нейкая сказала.
І ўсе пайшлі,а я сядзеў
Адзін на беразе ракі...
А месяц весела глядзеў
На ўсе чатыры паплаўкі.